Перайсці да зместу

Урангельскі палац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Урангельскі палац
Урангельскі палац
Урангельскі палац
59°19′30″ пн. ш. 18°03′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Швецыя
Горад Стакгольм
Архітэктар Нікадэмус Тэсін Старэйшы
Карл Крыстоф Гёрвель
Дата заснавання 1802
Будаўніцтва 15301802 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Урангельскі палац — палац, размешчаны ў Стакгольме на востраве Рыдэрхольмен. З 1756 года ў ім размешчаны Апеляцыйны суд. Палац быў рэзідэнцыяй каралёў ў 16971754 гадах.

Урангельскі палац у альбоме «Швецыя старажытная і сучасная» (XVII ст.)

Паўднёвая вежа была часткай абарончых умацаванняў пабудаваных у часы праўлення Густава Вазы ў 1530-х гадах. Прыкладна 1630 годзе вакол яе пабудавалі палац Ларса Эрыксана Спарэ, шведскага кіраўніка. З 1652 па 1670 архітэктар Нікадэмус Тэсін перапраектаваў і пашырыў замак па замове графа Карла Густава Урангеля. Пасля пажару 1693 года палац нанова адбудавалі і пашырылі. Праз некалькі гадоў у пажары быў знішчаны каралеўская палац, таму ў 1697 годзе Урангельскі палац стаў рэзідэнцыяй манарха дзяржавы да 1754, калі быў завершаны Стакгольмскі Каралеўскі палац.

  • Ohlsson, Martin A. (1951). ”Wrangelska palatset”. Stormaktstidens privatpalats i Stockholm: med en utblick över följande sekler. Stockholm: Forum. Libris 796716